Генадзь Аўсяннікаў атрымаў медаль ЮНЭСКА "Віктор Гюго"

02 снежня
Генадзь Аўсяннікаў атрымаў медаль ЮНЭСКА "Віктор Гюго"
Народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў узнагароджаны медалём ЮНЭСКА "Віктор Гюго" і дыпломам Генеральнага дырэктара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай. 

Разам з народнымі артыстамі СССР і Беларусі Расціславам Янкоўскім і Тамарай Ніжнікавай Генадзь Сцяпанавіч апынуўся ў шэрагу першых грамадзян Беларусі, уганараваных такой узнагародай. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з удзелам першага намесніка міністра замежных спраў Аляксандра Міхневіча і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Францыі Паўла Латушкі.

Медаль ЮНЕСКА “Віктор Гюго” заснаваны Арганізацыяй па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў 1985 годзе для ўвекавечання памяці выбітнага французскага пісьменніка, творы якога перакладзены на 32 мовы свету. Медалем ўзнагароджваюцца дзеячы культуры розных краін за значны ўнёсак у развіццё нацыянальных культур і культурнай разнастайнасці ў свеце.