Хутка прэм'ера!

28 сакавіка
Хутка прэм'ера!

Ужо 6 красавіка на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра прэм’ера спектакля “Войцэк” паводле самай знакамітай п’есы Георга Бюхнера. 

“Карл Георг Бюхнер - нямецкі навуковец, доктар, драматург, паэт, палітычны дзеяч. Карл Георг Бюхнер – той, хто адкрыў для мяне анатамічны тэатр без адзінай кроплі крыві. Той, хто ўмацаваў мяне ў думцы, што чалавек не ведае пра чалавека нічога”, – гаворыць рэжысёр Юра Дзівакоў.

Фатографы Варвара і Павел Мядзведзевы падгледзелі, што адбываецца ў анатамічным тэатры на Камернай сцэне.

Над пастаноўкай у Купалаўскім тэатры таксама працуюць: мастак-пастаноўшчык – Таццяна Дзівакова, харэограф – Анастасія Лапцінская. Пераклад з нямецкай мовы адмыслова зрабіла Ірына Герасімовіч. Будзе гучаць жывая музыка ў выкананні Эрыка Арлова і Дзмітрыя Есяневіча.

У спектаклі занятыя: Сяргей Рудэня, Аляксандр Малчанаў, Крысціна Дробыш, Святлана Анікей, Мікалай Кучыц, Аляксандр Зелянко, Андрэй Дробыш, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Максім Карасцялёў, Дзмітрый Есяневіч, Эрык Арлоў, Аляксандр Сідаровіч.

Галерэя: