Купалаўцы ў Растове-на-Доне

13 кастрычніка
Купалаўцы ў Растове-на-Доне
Спектаклем „Офіс“ Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрываў 3 кастрычніка XII Міжнародны фестваль спектакляў „Мініфэст“ у Растове-на-Доне. Разам з беларусамі ў форуме прынялі ўдзел тэатры з Грузіі, Ізраіля, Македоніі, Расіі . „Мініфэст“ – адзін са старэйшых фестываляў для дзяцей і моладзі ў новай расійскай гісторыіі, арганізаваны ў 1989 годзе па ініцыятыве Уладзіміра Чыгышава, які быў галоўным рэжысёрам Растоўскага акадэмічнага маладзёжнага тэатра ў 1985–2005 гадах. У Растове-на-Доне купалаўцы выступілі ўпершыню.

Галерэя:

Відэа:

Загрузка плеера
Загрузка плеера