Купалаўскі адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта

12 студзеня
Купалаўскі адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта

Па выніках 2016 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

 Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адзначаны за ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, пастаноўку спектакляў паводле твораў беларускай драматургіі, захаванне і прапаганду творчасці як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных драматургаў.


На фотаздымку: Дыплом аб атрыманні ўзнагароды атрымліваюць народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў і генеральны дэрыктар тэатра Павел Палякоў. Фотаздымак узяты з сайта http://president.gov.by.