Лекцыя Мікіты Моніча "Як глядзець спектаклі: некрытычныя парады"

20 сакавіка
Лекцыя Мікіты Моніча "Як глядзець спектаклі: некрытычныя парады"

29 сакавіка а 19 гадзіне на камернай сцэне Купалаўскага тэатра пройдзе лекцыя заснавальніка праекта "Культурны тэхнікум" Мініты Моніча "Як глядзець спектаклі: некрытычные парады".

У лекцыі будзе аспрэчана меркаванне пра тое, што тэатр для многіх незразумелы і звычайнаму сучаснаму гледачу там рабіць няма чаго. Мікіта Моніч раскажа пра тое, як глядзець спектаклі, атрымліваць ад гэтага задавальненне і самае галоўнае – што нацыянальны тэатр можа даць сучаснаму гледачу.  

Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, рэгіструйцеся па электроннай спасылцы

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца і прад’явіць на ўваходзе квіток на любы спектакль Купалаўскага тэатра ў красавіку.