27 сакавіка адбылося адкрыццё фотавыставы Максіма Карасцялёва "Непарад"

05 красавіка
27 сакавіка адбылося адкрыццё фотавыставы Максіма Карасцялёва "Непарад"

27 сакавіка на камернай сцэне Купалаўскага тэатра адбылося ўрачыствае адкрыццё першай персанальнай фотавыставы "Непарад". Аўтар праекта  Максім Карасцялёў, акцёр тэатра.

Унікальны фотапраект дазваляе звычайнаму гледачу зазірнуць у "закуліссе" акцёрскага жыцця: на фотаздымках Максіма мы бачым заслужаных і народных артыстаў, маладых і вопытных акцёраў і ўсіх тых, хто датычаны да Купалаўскага тэатра, у самых нечаканых абставінах.

Гэты дзень стаў стаў знакавым, бо змясціў у сябе накалькі важных падзей: міжнародны дзень тэатра, першую выставу Максіма і адкрыццё "Тыдня тэатра" у Купалаўскім, у межах якога прайшло яшчэ чатыры культурна-адукацыйных мерапрыемства.

З 31 сакавіка экспазіцыя будзе прадстаўлена ў прасторы перад увоходам у партэр і на бельэтаж.  

 
26056004_2042594152655655_2077716119547853861_n.jpg
29791966_2042594415988962_5738426715120622665_n.jpg
29683463_2042594492655621_6063251341944364402_n.jpg
29595214_2042594175988986_7094607721335747750_n.jpg
29571437_2042594309322306_6764407015956173867_n.jpg
29570672_2042594342655636_4040266432816794857_n.jpg
29513301_2042594382655632_6336507907407904323_n.jpg