Памяці Валерыя Раеўскага

19 лістапада
Памяці Валерыя Раеўскага

Мінула два гады, як ад нас сышоў Валерый Раеўскі. Больш за сорак год свайго жыцця рэжысёр аддаў Купалаўскаму тэатру, куды ён трапіў няпростым і вілістым шляхам.

Нарадзіўся ў Мінску. Падчас эвакуацыі яго сям’і давялося пераехаць у Пензу, адкуль лёс завёў у Магілёў. Там Валерый Мікалаевіч скончыў машынабудаўнічы тэхнікум і пайшоў працаваць токарам на завод. А калі яму надакучыла тэхнічная кар’ера, паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе яму прапанавалі запісацца ў драмгурток. Раеўскі зацікавіўся тэатарм і ўжо на наступны год вучыўся ў тэатральным інстытуце на курсе Уладзіміра Маланкіна. Практыкаваўся і працаваў у Тэатры на Таганцы ў Юрыя Любімава. І толькі пасля яго трапіў у Купалаўскі тэатр, дзе потым паставіў каля сарака спектакляў.



Галерэя: