„Пан Тадэвуш“ вярнуўся з Парыжа

25 чэрвеня
„Пан Тадэвуш“ вярнуўся з Парыжа
Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пан Тадэвуш» 18 чэрвеня ўбачылі ў Парыжы больш за 600 гледачоў. Паказ пастаноўкі Мікалая Пінігіна паводле знакамітай паэмы Адама Міцкевіча адбыўся падчас Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Яго арганізавалі па ініцыятыве Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЭСКА. Праект падтрымалі пастаянныя прадстаўніцтвы Польшчы і Літвы пры ЮНЭСКА. Менавіта ў Парыжы 180 год таму Адам Міцкевіч і напісаў свой твор. Фота TUT.BY (гл. галерыю)
Вадзім Заміроўскі Дзякуй усім нашым партнёрам, без якіх гэта паездка не адбылася б!

Галерэя: