Спектакль «Пінская шляхта» адзначаны Дяржпрэміяй

10 верасня

Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пінская шляхта» ў пастаноўцы рэжысёра Мікалая Пінігіна адзначаны Дзяржаўнай прэміяй ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Узнагароду атрымалі народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, мастак-пастаноўшчык Вольга Мацкевіч і кампазітар Андрэй Зубрыч. Калектыў тэатра віншуе ўдзельнікаў і стваральнікаў спектакля з гэтай падзеяй.

Прэм'ера спектакля адбылася ў маі 2008 года. За час свайго жыцця на купалаўскай сцэне пастаноўка прымала ўдзел у Міжнародным фестывалі тэатральнага мастацтва «Панарама» ў 2009 годзе, Міжнародным моладзевым тэатральным форуме «M@rt.кантакт» у Магілёве ў 2010 годзе. У 2009 годзе Вольга Мацкевіч за афармленне «Пінскай шляхты» атрымала Прэмію імя І. Ушакова за найлепшую працу мастака-сцэнографа.

Відэа:

Уладальнікаў Дзржпрэміі ўшанавалі на сцэне Купалаўскага
Загрузка плеера
Спектакль «Пінская шляхта» атрымаў Дзяржпрэмію
Загрузка плеера