Пастановачныя планы на 99-ы тэатральны сезон у Купалаўскім

01 лістапада
Пастановачныя планы на 99-ы тэатральны сезон у Купалаўскім
Сёлета наш тэатр распачаў 99-ы сезон, неўзабаве нам споўніцца 100 гадоў. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з’яўляецца найстарэйшым прафесійным тэатрам, галоўнай драматычнай пляцоўкай краіны. За ўсю сваю гісторыю тэатр можа ганарыцца мноствам дасягненняў, культавымі спектаклямі, таленавітымі акцёрамі і рэжысёрамі. З кожным годам тэатр развіваецца, з’яўляюцца новыя ідэі і выклікі, адбываюцца важныя падзеі ў культурным жыцці, якія ўплываюць на дзейнасць тэатра.

У верасні 2018 года адбылася прэм’ера спектакля “Сон у купальскую ноч” паводле Уільяма Шэкспіра ў перакладзе выдатнага паэта Алеся Разанава. Пастаноўку ажыццявіў пецярбургскі рэжысёр Андрэй Прыкатэнка. Аднак гэта не ўсё, чым мы збіраемся вас здзіўляць у бягучым сезоне. Хутка на сцэне Купалаўскага тэатра з’явяцца яшчэ тры новыя пастаноўкі паводле твораў Марціна МакДонаха (Брытанія-Ірландыя), Паўла Пражко (Беларусь), а таксама беларускага класіка Яна Баршчэўскага.

 

“Вешальнікі” паводле п’есы Марціна Макдонаха

Рэжысёр: Віталь Краўчанка

Прэм’ера: студзень 2019 г.

Картинки по запросу віталь краўчанка

Віталь Краўчанка – беларускі рэжысёр. Пастаноўшчык спектакляў на розных тэатральных пряцоўках краіны: Сучасны мастацкі тэатр (Мінск), Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Альфа-Тэатр (Мінск). Сярод яго работ такія, як «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле С.Пясецкага, «Войцэк» Г.Бюхнера, «Браты і Ліза» А.Казанцава, "Метад Гранхольма" Ж.Гальсерана, "Шчасце ёсць!" паводле п'есы А.Касоны "Дрэвы паміраюць стоячы", “Каралева прыгажосці” М.МакДонаха. 

Марцін МакДонах – брытанска-ірландскі драматург, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсар. Аўтар сямі п'ес і пастаноўшчык трох поўнаметражных фільмаў: «Залегчы на ​​дно ў Бруге», «Сем псіхапатаў», «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры». Лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы кароткаметражны ігравы ​​фільм».

М.МакДонаха называюць «сапраўднай сенсацыяй Еўропы», «цудам сучаснай сцэны», «галоўным драматургам ХХІ стагоддзя». Ён -- першы драматург з шэкспіраўскіх часоў, чатыры п'есы якога адначасова ішлі ў рэпертуары Нацыянальнага Каралеўскага тэатра Лондана.

Чорная камедыя «Вешальнікі» была напісана ў 2015 годзе, і за гэты час пастаўлена ў некалькіх тэатрах па ўсім свеце. Падзеі разгортваюцца ў 1965 годзе ў Олдэме на поўначы Англіі ў дзень адмены смяротнага пакарання. Гэтая навіна агаломшвае галоўнага героя, былога вешальніка і па сумяшчальніцтву ўладальніка паба Гары Уэйда, які вымушаны застацца без любімай працы... 

 

Ураджай  паводле п’есы Паўла Пражко

Рэжысёр: Дзмітрый Цішко

Прэм’ера: студзень 2019 г.

timthumb (1).jpg

Дзмітрый Цішко – малады рэжысёр, вядомы па сумеснай рабоце з Мікалаем Пінігіным над спектаклем “Рэвізор”. Вядомы таксама пастаноўкай на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра спектакля “Каханне як мілітарызм” паводле П.Гладзіліна. Зараз рэжысёр працуе над спектаклем “Ураджай” паводле п’есы сучаснага беларускага драматурга П.Пражко.

Паўла Пражко называюць адным з самых цікавых драматургаў сучаснасці, чые тэксты пастаўлены ў дзясятках тэатраў на постсавецкай прасторы і ў Заходняй Еўропе, а таксама перакладзены на шматлікія мовы. Яго першыя п'есы з'явіліся ў пачатку 2000-х і сёння з'яўляюцца класікай сучаснай рускамоўнай драматургіі.

У студзені 2019 г. спектакль “Ураджай” у перакладзе Марыны Казлоўскай з’явіцца на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Сцэнаграфія і касцюмы спектакля – віцебскага мастака Андрэя Жыгура

 Шляхціц Завальня – паводле твора Яна Баршчэўскага

Рэжысёр: Алена Ганум

Прэм’ера: ліпень 2019 г.

1033497548.jpg

Алена Ганум – рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, вядомая гледачу спектаклямі “Шабаны” паводле рамана Альгерда Бахарэвіча і “Зямля Эльзы” паводле п'есы расійскай аўтаркі Яраславы Пуліновіч, якія з поспехам ідуць на Камернай сцэне тэатра. Новы спектакль у пастаноўцы А.Ганум стане першай працай рэжысёра на Вялікай сцэне.

Ян Баршчэўскі – беларускі польскамоўны пісьменнік, паэт і выдавец, лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Асноўным творам аўтара з'яўляецца зборнік фантастычных аповедаў з жыцця беларускай глыбінкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844-1846). Аўтар выкарыстаў сюжэты казак і легенд «дзікага паўночнага краю Беларусі», апаэтызаваў родныя мясціны, у тым ліку і возера Нешчарда, каля якога месцілася вёска Мурог, дзе прайшло яго дзяцінства. Апавяданні Баршчэўскага нагадваюць па сваім містычным настроі творы Мікалая Гогаля.