Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна

19 лістапада

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае 19 лістапада на прэзентацыю кнігі “Беларускі тэатр 1920-1930. Адраджэнне і знішчэнне” (Teatr Białoruski 1920-1930. Odrodzenie i zagłada). Аўтар – тэатразнаўца, супрацоўнік Кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй Масквін.


Кніга выдадзена ў Варшаве. Польскія тэатразнаўцы ў сваіх рэцэнзіях адзначаюць, што Масквін напісаў важную кнігу, дзе займальна апісваецца цікавая культурная з’ява, калі ўсяго толькі за дзесяць год узмацніўся рух нацыянальнага адраджэння, якое і паўплывала на стварэнне беларускага тэатра фактычна “з нічога”.

Пачатак прэзентацыі а 16-й.Уваход вольны праз парадныя дзверы.