"Чайка" едзе ў Кітай

10 кастрычніка
 "Чайка" едзе ў Кітай
Спектакль "Чайка" ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна едзе з гастролямі ў Кітай. Купалаўскі ўжо другі раз накіроўваецца ў Паднябесную. Першыя вялікія гастролі адбыліся ў 2014 годзе. На сцэне Народнага мастацкага тэатра Пекіна былі паказаны спектаклі "Вяселле" і "Не мой". Узгадаць, к гэта было можна тут.

З 2016 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з’яўляецца ганаровым сябрам Міжнароднай лігі тэатраў “Шаўковы шлях”, заснаванай кіраўніцтвам КНР для пашырэння творчых кантактаў паміж краінамі-ўдзельніцамі Вялікага і Новага шаўковага шляху. Сёння арганізацыя налічвае больш за 80 удзельнікаў з 30 краін свету. Гастролі спектакля “Чайка” стануць першым мерапрыемствам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў рамках дзейнасці Міжнароднай лігі.

Купалаўскі запрошаны выступіць у 4-х гарадах - Чжухай, Гуанчжоў, Сямынь і Цзінань.

Нашы калегі стварылі цудоўныя постэры для гастроляў: