Сёння канцэрт! Ганна Хітрык і гурт S°unduk

14 красавіка
Сёння канцэрт! Ганна Хітрык і гурт S°unduk

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 14 красавіка адбудзецца канцэрт гурту S°unduk. S°unduk – гэта актрыса тэатра Ганна Хітрык, музыка тэатра Андрэй Сапоненка, віяланчэлістка Юлія Глушыцкая, бас-гітарыст Павел Чымбаевіч і гітарыст Ягор Дзыгун. Іх выступ на сцэне Купалаўскага абяцае быць відовішчнай тэатралізаванай дзеяй на роднай мове. Для эфектнай візуялізацыі канцэрта запрошана мастачка па пяску Наста Шастак. Да музычнага свята спрычыніцца і адзiн з найлепшых клавiшнiкаў Беларусi — Змiцер Хаменка. Запрашаем паслухаць новыя песні гурта і пабачыць на свае вочы ўсе цікавосткі, якія рыхтуюць для свайго выступу музыкі.