Зніжкі на квіткі

24 верасня
Зніжкі на квіткі
Да свайго юбілею Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы вырашыў зрабіць падарунак сваім гледачам. Квіткі на шэраг вераснёвых і кастрычніцкіх спектакляў цяпер можна набыць з 30%-й зніжкай. 

Сярод іх: "Другая сусветная" 25 верасня і 25 кастрычніка, "Лістапад. Андэрсен" 26 верасня і 29 кастрычніка, "Местачковае кабарэ" 30 верасня і 7 кастрычніка, "Офіс" 8 і 16 кастрычніка, "Чайка" 10 і 20 кастрычніка, "Пан Тадэвуш" 15 і 31 кастрычніка, "Не мой" 17 кастрычніка, "Хам" 27 кастрычніка. 

Набыць квіткі можна анлайн і ў касе Купалаўскага тэатра на вуліцы Энгельса, 7а.