Фатограф Варвара Мядзведзева паглядзела спектакль "Чайка" з-за сцэны - адкуль звычайна бачаць яго самі артысты і супрацоўнікі тэатра. Глядзіш на яе закулісную "Чайку" і хочацца стрымаць дыханне, моўчкі затаіцца дзесьці ў куточку, каб не парушыць атмасферу.