"Чайка". Сёння прэм'ера

20 сакавіка
"Чайка". Сёння прэм'ера
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прэм'ера спектакля "Чайка" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. 
Па словах рэжысёра, тэстам для любога пастаноўшчыка чэхаўскай “Чайкі” з’яўляецца адказ на пытанне – пра што напісаў сваю п’есу герой Трэплеў. А п’еса маладога аўтара была напісаная пра тое, што ў чарговы раз наша цывілізацыя павінна знікнуць разам з усім жывым на планеце. Аднак, людзі, паводзяць сябе ў гэтым крохкім свеце, нібы будуць жыць вечна. 



Гледачы пачуюць чэхаўскі тэкст не толькі па-беларуску, але і па-ангельску - на ўваходзе ў зал можна папрасіць радыёпрыёмік з навушнікам і падчас спектаклю слухаць жывы пераклад. Паслуга бясплатная.