У тэатра адкрылася новая каса

29 студзеня
У тэатра адкрылася новая каса

У мініацюрны будынак на вул. Энгельса, 7а пераехала каса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якая раней месцілася на Малой сцэне тэатра на вул. Энгельса, 12. За квітком туды можна прыходзіць у любы дзень з 10 да 20 гадзін. Хутка побач з касай адкрыецца і сувенірная крама з тэатральнымі плакатамі, паштоўкамі і іншымі прэзентамі.