Віншуем з юбілеем Аляксандра Падабеда

30 мая
Віншуем з юбілеем Аляксандра Падабеда

Сёння Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Падабеду спаўняецца 65 год. 

Юбілей акцёр адзначыць на сцэне – ў спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Пан Тадэвуш" па творы Адама Міцкевіча ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна выконвае ролю Суддзі.

Купалаўцы віншуюць Аляксандра Станіслававіча з 65-годдзем, зычуць плённых тэатральных сезонаў, якія яшчэ наперадзе, і прапануюць узгадаць тыя, што ўжо былі!



"Снежная каралева" Я. Шварца. 1978 год


"Дзядзечкаў сон" Ф. Дастаеўскага. 1978 год


"Радавыя" А. Дударава. 1984 год


"Бура" В. Шэкспіра. 1986 год


"Дом сонца" М. Горкага. 1987 год


"Блакітная ружа" Т. Уільямса. 1991 год


"Тры Іваны - тры браты" А. Вольскага. 1994 год


"Чароўная ноч" С. Мрожака. 1997 год


"Сымон-музыка" Я. Коласа. 2005 год


"Вечар" А. Дударава. 2006 год


"Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча. 2008 год


"Дзеці Ванюшына" С. Найдзёнава. 2008 год


Translations Б. Фрыла. 2009 год

"ГендэльБах" П. Барца. 2009 год


"Не мой" А. Адамовіча. 2010 год


"Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл" Ф. У. Радзівіл. 2011 год


"Людзі на балоце" І. Мележа. 2012 год


"Лістапад. Андэрсен" А. Паповай. 2012 год


"Пан Тадэвуш" А. Міцкевіча. 2014 год


"Дон Жуан" Ж.-Б. Мальера. 2014 год


"Чайка" А. Чэхава. 2015 год


"Дзве душы" М. Гарэцкага. 2016 год