У Зінаіды Зубковай юбілей

03 лістапада
У Зінаіды Зубковай юбілей

Народная артыстка Беларусі, актрыса Нацыянальнага акадэмчнага тэатра імя Янкі Купалы Зінаіда Зубкова 3 лістапада святкуе юбілей.

Зінаіда Пятроўна нарадзілася пад Ленінградам, пражыла шмат год ў Даўгаўпілсе, але нейкім чынам лёс прывёў яе ўсё ж такі ў Мінск. Выпускніца аднаго з зорных курсаў народнага артыста БССР К.М.Саннікава трапіла ў Купалаўскі тэатр яшчэ студэнткай і засталася тут амаль на паўстагоддзя.


Гледачы вар’яцелі ад першага ню на тэатральнай сцэне ў спектаклі “Выклік багам”, дзе Зінаіда Пятроўна грала ў першыя гады акторства. Яна з’яўлялася ва ўсіх аншлагавых спектаклях па п’есах Андрэя Макаёнка, якія шмат год ішлі ў Купалаўскім. За адну толькі працу сваім голасам над вобразам Марысі ў радыёспектаклі “Хамуціус” паводле паэмы Аркадзя Куляшова ў 1984 годзе атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі. Вядомай ледзь не кожнаму беларусу стала як Ганна з пастаноўкі “Вечар” Аляксея Дударава. І нават у семдзесят год змагла здзівіць гледачоў, выйшаўшы на сцэну ў ролі нявесты Дашанькі, якую Антон Чэхаў у сваёй п’есе “Вяселле” апісаў як сямнаццацігадовую дзяўчыну.

У гэтым незвычайным вобразе Зінаіду Зубкову можна ўбачыць акурат пасля юбілея – 5 і 6 лістапада, калі беларуска-расійскі спектакль “Вяселле” пасля двухгадовага перапынку зноў пакажуць у Мінску. За гэты час пастаноўку ўбачылі гледачы Францыі, Іспаніі, Грузіі, Азербайджана, Румыніі, Расіі і Украіны.

Королева первой сцены Беларуси Зинаида Зубкова отмечает 75-летний юбилей

Александр Лукашенко поздравил народную артистку Беларуси Зинаиду Зубкову с 75-летием

Народной артистке Беларуси Зинаиде Зубковой сегодня исполняется 75 лет


Галерэя: