Вольга Бабкова

Вольга Бабкова нарадзілася ў Мінску ў 1961 г. У 1984 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала загадчыцай аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. З 2013 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Аўтарка кнігі па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага «…І цуды, і страхі» (2010), а таксама шэрагу артыкулаў на гістарычную тэматыку і мастацкіх тэкстаў.