Павел Латушка

Генеральны дырэктар

Нарадзіўся 10 лютага 1973 года ў г. Мiнску, Беларусь.

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства, у 1996 годзе – факультэт перападрыхтоўкі Мiнскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

У 19951996 гг.  аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

У 19962000 гг. вiцэ-консул, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Рэспубліка Польшча)

У 20002002 гг. начальнік упраўлення iнфармацыi – прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

У 20022009 гг.   Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча

У 20092012 гг. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь

У 20122019 гг. Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Французскай Рэспублiцы, Каралеўстве Іспанія, Партугальскай Рэспубліцы і Княстве Манака, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА і Сусветнай Турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве

З 6 сакавіка 2019 г. – Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла.

Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

З’яўляўся прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце ЮНЕСКА.

З'яўляецца ганаровым грамадзянінам г.Бецюн (Францыя), ганаровым паслом Арманьяка, Марсэля і Сант-Эмільёна.

Узнагароджаны ордэнам св. Марыі Магдаліны (II ступені) Польскай Праваслаўнай Царквы (2008 г.), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2016 г.) i Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь (2018 г.).

Член Парыжскага клубу “Cercle de l'Union Interalliée”.

Мае дачку і сына.

Валодае беларускай, рускай, польскай i англiйскай мовамi.