Як купіць квіток

Паважаныя гледачы!

Квіткі на спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы -  "АФІША ТЭАТРА"  і

квіткі на розныя культурна-відовішчныя мерапрыемствы  -  "АФІША МІНСКА"

можна набыць двума шляхамі:

  1. у касах тэатра;
  2. на сайце тэатра праз інтэрнэт.
Пакупка білетаў у інтэрнэце прадугледжвае чатыры этапы:
  1. рэгістрацыя на сайце;
  2. рэзерваванне квіткоў;
  3. аплата ў сістэме адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы Расчет.jpg (ЕРИП) альбо плацежнымі картамі Visa/Master Card на нашым сайце альбо ў касах тэатра;
  4. самастойная раздрукоўка квіткоў (абавязкова!)
Рэгістрацыя на сайце

Прадугледжвае стварэнне ўласнага кабінета карыстальніка і дазваляе не толькі зарэзерваваць квіток, але таксама мець доступ да рэдагавання ці выдалення замовы.

Новым карыстальнікам трэба прайсці працэдуру рэгістрацыі ў Сістэме рэзервавання: пры выбары месцаў на схеме зала ў табліцы, якая з'явіцца, націснуць кнопку «Рэгістрацыя».

Запоўніць усе палі формы рэгістрацыі, прачытаць умовы рэгістрацыі і адзначыць, што згодныя з імі. Пасля чаго націснуць “Рэгістрацыя”.

Калі рэгістрацыя прайшла паспяхова, то сістэма вернецца да схемы залы.

Калі Вы аднойчы ўжо праходзілі рэгістрацыю, дастаткова націснуць на кнопку «Уваход ў сістэму», увесці свой лагін і пароль і націснуць «Увайсці».

!Асобна зайсці ў Сістэму рэзервавання магчыма па спасылцы "Уваход ў сістэму для гледача

Рэзерваванне квіткоў:
Увага! Рэзерваванне квіткоў спыняецца за 3 гадзіны да пачатку мерапрыемства і ўсе неаплачаныя замовы анулююцца.

На схеме залы адзначыць месцы, якія зацікавілі вас і даступныя для рэзервавання (звычайным карыстальнікам не больш за 5 квіткоў на адну замову).

У вакне “Карзіна пакупніка” адлюстроўваецца спіс абраных квіткоў.

Памылкова абраныя месцы можна выдаліць паўторным націсканнем мышы на іх. Вы можаце выдаліць увесь спіс, націснуўшы кнопку “Ачысціць замову”.

Пасля таго, як месцы, якія вас цікавяць, былі выдзеленыя, трэба націснуць кнопку “Адправіць замову”.

Пасля адпраўкі замовы сістэма перайдзе ў раздзел “Архіў замоў”.

На бягучую замову будзе выведзены запыт на падцверджанне, з якім трэба пагадзіцца (альбо адмовіцца, калі перадумалі замаўляць абраныя квіткі).

Калі прыняцце замовы прайшло паспяхова, то будзе выведзена падрабязная інфармацыя пра гэтую замову, месца і тэрміны для выкупу квіткоў (копія заяўкі будзе выслана на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі).

Кошт паслугі рэзервавання складае 0 рублёў 20 капеек за кожны абраны квіток.

Сума паслугі рэзервавання не падлягае вяртанню!

Кіраванне замовамі:

Пасля аўтарызацыі карыстальнік можа ўбачыць усе свае замовы, націснуўшы кнопку “Архіў замоў” у вакне “Карзіна пакупніка”.

У табліцы “Гісторыя замоў” адлюстроўваецца ўвесь пералік замоў карыстальніка з кароткай інфармацыяй па кожнаму з іх.

Каб даведацца падрабязную інфармацыю пра замову, якая вас цікавіць, трэба шчаўчком мышы абраць яго з табліцы (інфармацыя будзе выведзена ў табліцы “Бягучая замова”).

Спосабы аплаты:

ПЕРАД АПЛАТАЙ КВІТКОЎ ПЕРАКАНАЙЦЕСЯ Ў ІНФАРМАЦЫІ ПРА ЗАМОВУ, ШТО ПРАДАЎЦОМ ПАКАЗАНЫ  kupalauski.by !!!

Аплата забраніраванага квітка ажыццяўляецца двума спосабамі:

І. У любой з нашых кас

Аплата ўключае:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання ў памеры 0 рублёў 20 капеек за квіток
  • кошт паслугі касы (! За выключэннем квіткоў на спектаклі, якія праводзіць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) у памеры 1 рубель 00 капеек за квіток. 
  • Пры вяртанні квіткоў кошт паслугі касы і паслугі рэзервавання не падлягаюць вяртанню, бо паслуга лічыцца аказанай у любым выпадку.

ІІ. праз сістэму «Расчет» – аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (ЕРИП),  альбо на нашым сайце плацежнымі картамі Visa/Master Card

Аплата ўключае:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання ў памеры 0 рублёў 20 капеек за квіток;
  • кошт сэрвіснага збору з разліку 3% ад агульнага кошту.
  • Пры вяртанні квіткоў кошт паслугі рэзервавання і сэрвіснага збору не падлягаюць вяртанню, бо паслуга лічыцца аказанай у любым выпадку.

Схема аплаты:

1) Пасля з’яўлення табліцы з нумарам замовы выберыце найбольш зручны для вас спосаб аплаты:

  • праз наш сайт, не выходзячы з дому, клікаючы па кнопцы Аплаціць картай Visa і Master Card пад вашай замовай;
  • праз інфакіёскі;
  • праз банкаматы;
  • праз сістэмы Інтэрнэт-банкінгу;
  • праз плацёжныя сістэмы WebMoney, Easypay, iPay, м-банкінг;
  • праз банкаўскія плацёжныя тэрміналы;
  • у любой касе банка (калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правесці плацёж праз сістэму“Расчет” (ЕРИП).

Расчет.jpg2) Аформіце плацёж у сістэме «Расчет» – ЕРИП:

  1. Выберыце пункт «Билеты, лотереи»;
  2. Выберыце пункт «Билетные операторы»;
  3. Выберыце «Kupalauski.by»;
  4. Увядзіце нумар вашай замовы, націсніце “Продолжить”;
  5. Пераканайцеся ў выбранай замове і націсніце кнопку “Оплатить”.
  6. Атрымайце чэк.
*Альбо замест паэтапнага выбару ў дрэве (ЕРИП) знайсці паслугу магчыма па нумары 419751
Самастойная раздрукоўка квіткоў (абавязкова!)

  1. Прайдзіце  па  спасылцы "Уваход у сістэму для гледача"
  2. Увядзіце свой, створаны пры рэгістрацыі, лагін (адрас вашай эл.пошты) і пароль - націсніце ўвайсці.
  3. Зайдзіце па радку аплачанага нумара замовы  і націсніце на кнопку «Надрукаваць квіток».