Іван Трус

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1984 года ў г. Узда (Мінская вобласць).

У 2006 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно".

З 2006 г. па 2012 г. - акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.

З 2012 г. па 2015 г. - акцёр Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра.

З 2015 г. па 2019 г. - акцёр Магілёўскага абласнога дзяржаўнага драматычнага тэатра.

З 2019 г. - акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Лаўрэат IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ў намінацыі "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы" за работу ў спектаклі "Крэйцарава саната" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.