Дапамагчы тэатру

У гэты няпросты для усіх час, мы шчыра дзякуем кожнаму, хто застаецца з намі!

Каб у горадзе з'явіўся новы тэатр пасля пажару былога драўлянага ў 1890 годзе, жыхары Менску талакой збіралі грошы для яго пабудовы. 2 рублі ад мясцовага маляра, 10 капеек ад дзіця са скарбонкі — шмат хто хацеў зрабіць унёсак да хутчэйшага з'яўлення тэатра і ўкласці часцінку сябе. Мы ведаем, што Купалаўскі не быў бы такім без яго прыхільнікаў і гледачоў. І мы будзем рабіць усё, каб захаваць яго ў сэрцы беларускай культуры, як гэта было на працягу ўсяго стагоддзя.

Калі вы жадаеце зрабіць ахвяраванне для падтрымкі нашага тэатра на гэтым невядомым шляху, мы будзем надзвычай удзячныя кожнаму. Любая сума, вялікая ці малая, будзе шчыра ацэненая намі і паспрыяе ў стварэнні яркіх спектакляў і праектаў для дарагіх гледачоў.
Ваша падтрымка заўсёды вельмі каштоўная для нас!

Падтрымаць Купалаўскі можна праз плацёж на рахунак тэатра:

Банк-атрымальнік: ААТ «БПС-Сбербанк», г. Мінск
Нумар рахунка: BY43BPSB30121029400139330000
УНП: 100377901
Код банка: BPSBBY2Х
Прызначэнне плацяжу: ахвяраваннi