Pay the ticket

Спосабы аплаты

Скарыстаўшыся нашай сістэмай рэзервавання (браніравання) квіткоў, Вы можаце аплаціць іх і набыць адным з ніжэйпазначаных спосабаў:


I. Аплаціць праз сістэму «Расчет» – аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінага разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРИП), створаную Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстоўваючы першы спосаб, Вы аплочваеце:

· кошт квіткоў;

· кошт паслугі рэзервавання з разліку 1.000 рублёў за квіток;

· кошт паслугі банкаўскага пераводу з разліку 3% ад агульнага кошту.


Пасля правядзення працэдуры аплаты Вы атрымоўваеце магчымасць самастойна раздрукаваць квіток на ўласным прынтэры.

Схема аплаты квіткоў праз сістэму «Расчет»:

Вы можаце выбраць найбольш зручны для вас спосаб аплаты:

· праз інфакіёскі;

· праз банкаматы: Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, ВТБ-Банк, БПС-ЗберБанк, Банк БелВЭБ, Тэхнабанк, ІдэяБанк, Банк “Масква-Мінск”, БелСвіссБанк, РРБ-Банк;

· праз сістэмы Інтэрнэт-банкінгу;

· праз плацёжныя сістэмы WebMoney, Easypay, iPay, м-банкінг;

· праз банкаўскія плацёжныя тэрміналы;

· у любой касе банка.

Пры афармленні плацяжу неабходна выбраць у сістэме «Расчет» – ЕРИП:


1. Пункт «Квіткі і латарэі»;


2. «kupalauski.by»;


3. Увесці нумар вашай замовы, атрыманы на сайце Kupalauski.by, націснуць Працягнуць;


4. Пераканацца ў выбранай замове і націснуць кнопку Аплаціць.

Незалежна ад спосабу аплаты, Вы атрымоўваеце на рукі дакумент, які падцвярджае аплату, – папяровы ці электронны чэк.

Пасля чаго Вы можаце вярнуцца ў сістэму браніравання ў прыватны кабінет, зайсці па радку аплачанага нумару замовы і абавязкова выбраць функцыю друку квітка.

II. Аплаціць і атрымаць квіткі ў любой з нашых кас.

Выкарыстоўваючы другі спосаб, Вы аплочваеце:

· кошт квіткоў;

· кошт паслугі рэзервавання з разліку 1.000 рублёў за квіток;

· кошт паслуг касы (! За выключэннем квіткоў на спектаклі, якія праводзіць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) з разліку 4000 рублёў за квіток.

Адрасы, нумары тэлефонаў і час працы нашых кас Вы можаце даведацца тут.