Кошчын дом (0+)

Билеты
  • 22
    Мая
    11:00
    Сб
  • 22
    Мая
    14:00
    Сб
КОШЧЫН ДОМ 6+

Казка-гульня на дзве дзеі
Самуіл Маршак

Рэжысёр-пастаноўшчык: Ягор ЛЁГКІН
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі: Уладзімір САВІЦКІ
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Леанід ПАЎЛЁНАК
Адмысловыя эфекты: Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Балетмайстры: Яфім ФАДЗЕЕЎ, Людміла ФАДЗЕЕВА
Пераклад: Народны паэт Беларусі Рыгор БАРАДУЛІН


Вы знаёмыя з нашай Кошкай?
О! Яна – сапраўдная зорка!
Яе дом – палац, поўны самых яркіх, нечаканых і бліскучых рэчаў!
Якія яна ладзіць танцы, балі, вечарынкі!
А якія адметныя госці ў яе збіраюцца: Казёл, Каза, Певень, Курыца, Свіння! Да вас такія паны і не прыйдуць!
Хочаце жыць як наша Кошка?
Тады любіце толькі сябе!
Абрастайце рэчамі!
Нікому нічога не давайце, не пазычайце і ўвогуле не дапамагайце! А калі да вас прыйдуць два кацяняткі, якім няма дзе жыць – ганіце прэч!
Але памятайце – магчыма толькі яны, як здарыцца вялікая бяда, змогуць вас выратаваць!
Толькі ці пагодзяцца нашы кацяняткі на гэта?

Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 20 хвілін

Прэм’ера – 13 мая 2016 года

Галерея: