Залатое сэрцайка (6+)

Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Жанр: інтэрактыўная казка для дзяцей і іх бацькоў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Працягласць: 1 г. 10 хв. без антракту
Прэм’ера: 23 снежня 2016г.

6+

Захапляльная гісторыя пра хітрую Лісу і някемлівага Воўка, якія павадзіліся разам спусташаць куратнікі. Аднойчы скралі яны залатое яйка, бо былі ўпэўнены, што з яго з’явіцца цуда-курыца і будзе несці ім залатыя яйкі. Але штосьці пайшло не так…

Яркі, вясёлы, дынамічны спектакль, з музыкай, песнямі і танцамі, будзе цікавы не толькі маленькім гледачам, але і дарослым.

Ролі выконваюць:

Кураня – Гражына Быкава, Надзея Цвяткова

Воўк – Уладзіслаў Ноздрын, Уладзіслаў Віленчыц

Ліса – Ганна Анісенка, Юлія Лазоўская