"Сніўся мне сон" Сустрэчы ля каміна (12+)
Рэжысёр | Данііл Філіповіч |

Часцей за ўсе адбываецца так, што мы бачым адзін і той жа сон, які прыходзіць да нас амаль кожную ноч. У паэтаў сны асаблівыя, яны складзены са строк, атмасферы ды музыкі. Рэжысёр Данііл Філіповіч глыбока пранікся творамі беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло і гэта навеяла яму кампазіцыю «Сніўся мне сон...». Артысты тэатра разам з аркестрам стварылі фантазію па матывах вершаў паэтэсы.
Дарэчы назва гэтага «літаратурна-музычнага сна» узята з верша Канстанцыі Буйло. Верш аўтабіаграфічны і быў напісаны у 1914 годзе. Нехта «ЁН» кожную ноч з'яўляецца да паэтэсы ў снах, стаўшы яе Героем. Яго вочы вяртаюць надзею на тое, што яны абавязкова ўбачацца ў рэальным жыцці і іх каханне будзе вечным.
Вас чакаюць лірычныя творы Канстанцыі Буйло ў выкананні маладых артыстаў, якія пераклікоўваюцца з класічнай музыкай ў выкананні артыстаў аркестра.