Сіняя-Сіняя (16+)

Галюцынацыя ў адной дзеі
Рэжысёр І. Казакоў
Мастак Т. Нерсісян
Кампазітар А. Літвіноўскі
Найбліжэйшыя паказы
  • 30
    верасня
    19:00
    Пт

“25-га ліпеня 1880 года. Вялікая паўночная Сахара. Іх засталося толькі двое: маленькая дзяўчынка Джаміля і Пятрок Ясюкевіч, былы паўстанец, былы Беларус, былы чалавек… чалавек без ежы, без вады, без Радзімы”
Для таго каб адцягнуць увагу дзяўчынкі ад пакут з-за смагі, Пятрок распявадае гісторыю-казку пра сваю Радзіму-Рай «Сінюю-сінюю», гісторыю страты і здабывання. Час і прастора распадаюцца. З’яўляюцца і блытаюцца выявы мінулага і міражы, ствараючы мазаіку сцэн. Знаходзячыся паміж галюцынацыяй і фізічнай рэальнасцю, Пятрок спрабуе рэканструяваць падзеі свайго жыцця, каб лепш усвядоміць іх. Але спробы пастаянна разбіваюцца бязлітасным ворагам – пяском, які ўсё больш захоплівае іх у палон.