Час жыцця (12+)

звычайная гісторыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Ігар Малаў
Мастак Аляксандр Камянец
Кампазітар Леанід Шырын
Прэм'ера – 20 красавіка 2022
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 19
    красавіка
    19:00
    Пт
Час жыцця... У герояў спектакля жыццё кіпіць у кватэры састарэлага ліфцёра – тут яны не толькі ўспамінаюць маладосць, але спяваюць, танчаць, дораць адзін аднаму цудоўныя па характару эмоцыі. І хто скажа, што ім ужо далёка за …? Нават вельмі маладая парачка закаханых – унук гаспадара кватэры і ягоная нявеста - пачынае разумець, што не толькі ў іх усё жыццё наперадзе, але і ў гэтых старых гадзіннікі жыцця не проста цікаюць, а гучным боем сцвярджаюць: кожная хвіліна , пакуль яна ёсць, каштоўная.  Героі спектакля "Час жыцця" поўныя высакароднасці, іх мары і фантазіі рэальныя, як і іх штотыднёвыя сустрэчы, і вельмі хочацца верыць, што гаспадар кватэры так і будзе па пятніцах прымаць сваіх сяброў з дому састарэлых…

Узгадаць свой час жыцця Вас запрашаюць народныя артысты Генадзь Аўсяннікаў і Зінаіда Зубкова, заслужаныя артысты Т. Нікалаева-Апіёк і Уладзімір Рагаўцоў, а таксама артысты тэатра.

Спектакль ідзе на беларускай мове