Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага (16+)

авантурная камедыя
Аўтары Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў
Рэжысёр Ігар Казакоў
Мастак Людміла Скітовіч
Кампазітары Леанід Паўлёнак, Аляксандра Даньшова
Працягласць – 1 гадзіна
Найбліжэйшыя паказы
  • 29
    верасня
    19:00
    Чц

"О тож былі паны! Колькі гузоў пазараблялі на свае голавы! І ўсё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы. Не дзіўна, што гаспадарка ў абодвух зышлася на нішто - ні курчаці, ні парасяці, ні хлеба, а ні каліва. Засталася на дваіх адна ўбогая хацінка, партрэты продкаў ды невялічкая дзялянка рэпы на агародзе."

Такімі словамі пачынаецца спектакль-авантура, аб жыцці двух шляхцюкоў, якія сталі закладнікамі сваіх амбіцый. Каб не загінуць яны павінны зрабіць які-небудзь добры ўчынак. Ці дазволіць ім гэта іх гонар..?