Канцэрт харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". Праграма "Вясна"

Менавіта вясне цудоўнай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана канцэртная праграма Валянціны Гаявой, у якой мовай харэаграфіі яна па-майстэрску апявае абуджэнне жыцця. Праграма ўключае ў сябе поўныя прыгажосці і пяшчоты кампазіцыі «Вяснянкі», «Гуканне вясны», «Перапёлачка», а таксама цікавыя, дынамічныя нумары «Юр’еў конь», «Валачобнікі», «Вясновыя скокі» трыумф жыцця, шчасця, кахання, адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць прыгажуню-вясну, адчуваюць ўнутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі – гэта найлепшым чынам адлюстравана ў тэатралізаванай праграме «Вясна».