Канцэрт харэаграфічнага ансамбля ""Харошкі"". Праграма ""Фальклор. Залатая калекцыя

Шаноўныя сябры!

Вы ўбачыце тэатралізаваную праграму, якая складаецца з кампазіцый, заснаваных на беларускім фальклоры і гісторыі, і найлепшым чынам раскрывае ўнікальнасць, самабытнасць беларускага народа, яго традыцыі і багатыя духоўныя каштоўнасці. Дынамічная, цікавая фальклорная праграма ўключае ў сябе вясёлыя беларускія танцы, спаборніцкія переплясы, жартоўныя нумары, мілыя сэрцу інструментальныя кампазіцыі, лірычныя песні. Кожны нумар канцэртнай праграмы – гэта яркі, непаўторны спектакль, напоўнены разнастайнай гамай пачуццяў, эмоцый і запалу, а ансамбль «Харошкі» – гэта сапраўдны тэатр танца Валянціны Гаявой!
Харэаграфічныя кампазіцыі «Гусарыкі», «Весялуха», «Пастушок», «Віцебская полька», «Гомельская кадрыля», «Пава», «Таўкачыкі», «Камарынская», «Беларускія мадонны», «Перапёлачка» – гэта класіка беларускага фальклора. І, канешне ж, сюіта «Субота», якая складаецца з трох частак і з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай ансамбля «Харошкі» – яна на працягу многіх гадоў завяршае кожны канцэрт калектыву.
Да сустрэчы 28 кастрычніка ў Купалаўскім на сапраўдным свяце высокага харэаграфічнага мастацтва! Ансамбль «Харошкі» абавязкова падорыць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і выдатны настрой!