Канцэрт харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". Праграма "Ад смутку да вяселля"

Тэатралізаваная праграма “Ад смутку да вяселля” прымеркавана да Дня Перамогі.
Яркі, прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль “Ад смутку да вяселля”, у якім гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Праграма напоўнена шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі.
Будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння і светлай надзеі – “Беларускае вяселле” – выдатная харэаграфічная сюіта, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, радасным натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестровай групы ансамбля “Харошкі”.