Канцэрт "Харошкі". Праграма "Местачковыя карцінкі"

Найбліжэйшыя паказы
  • 24
    лютага
    19:00
    Пт

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” сардэчна запрашае на сцэне Купалаўскага тэатра ўбачыць яркую, вясёлую, шчырую, напоўненую радасцю праграму “Местачковыя карцінкі”, створаную на аснове гарадскога фальклору і папулярных мелодый мінулага стагоддзя. Праграма ўключае ў сябе і нумары, якія адлюстроўваюць жыццё яўрэяў Беларусі – асаблівага класа насельніцтва з багатай культурнай і нацыянальнай спадчынай, які ўнёс у нашу культуру мноства цікавых і своеасаблівых напрамкаў.

У сезон зімовых халадоў, шэрага неба і ранняга змяркання ансамбль "Харошкі" запрашае на дзіўнае і непаўторнае свята высокага харэаграфічнага мастацтва, якое абавязкова падорыць вам цяпло, радасць, натхненне і выдатны настрой!