*Не пакідай мяне (12+)

Найбліжэйшыя паказы
  • 12
    Кастрычніка
    19:00
    Аў



Аляксей Дудараў НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ…Драматычная балада на 2-е дзеі
Звярнуцца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны сёлета, калі наша краіна адзначае 75-годдзе Вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Мінскі абласны драматычны тэатр палічыў сваім мастацкім, грамадзянскім і чалавечым абавязкам. Нельга забыць, колькі гора, пакут прынесла беларусам гэтая страшэнная навала. І сёння, калі зноў на планеце такі хісткі і нетрывалы мір , варта памятаць пра мінулае.
Спектакль «Не пакідай мяне» распавядае пра подзвіг. П’еса напісана на аснове рэальных падзей. Дзясяткі, а можа, і сотні тысяч звычайных людзей яго здзяйснялі, рызыкуючы і ахвяруючы сваім жыццём. Сярод іх было нямала жанчын, дзяўчат. Мы памятаем многія імёны. Але колькі яшчэ невядомых, якія ляжаць у брацкіх магілах!
Калі абстрагавацца ад вайсковага антуражу спектакля, у гераінях хутчэй угадваюцца дзяўчаты нашага часу, а не моладзь 40-х. І гэта становіцца вялікім плюсам для пастаноўкі. Яна не выглядае архаічнай. Больш таго, характары, створаныя па-за часам, адсоўваюць на другі план ваенную тэматыку твора. І ягонай галоўнай тэмай становяцца паводзіны чалавека ў экстрымальнай сітуацыі.