Паўлінка (12+)
Янка Купала
сцэны са шляхоцкага жыцця
сцэны са шляхоцкага жыцця
| Рэжысёр | Леў Літвінаў |
| Мастак | Барыс Малкін |
| Аранжыроўка музыкі Я.Цікоцкага | Уладзімір Кур'ян |
Прэм'ера – 23 траўня 1944 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Ролі выконваюць:
-
ПаўлінкаАнастасія Варанкова -
Сцяпан КрыніцкіВасіль Cушыцкі -
АльжбетаВольга Няфёдава -
Пранцысь ПустарэвічГенадзь Аўсяннікаў -
АгатаТамара Міронава -
Адольф БыкоўскіМіхаіл Світа -
Якім СарокаІлля Крук -
ВядучыТамара Нікалаева-Апіёк -
ВядучыМарыя Захарэвіч -
ВядучыУладзімір Рагаўцоў -
АдэляАла Ельяшэвіч -
СуседкаЗінаіда Зубкова
-
МузыкіГенадзь ВішнякоўКірыл ЗмушкоЛеанід КлунныАндрэй СапоненкаЮрый АльшэўскіРуслан КурбацкіАляксандр Яскельчык
-
Хлопцы
-
Дзяўчаты
Прэса:
сакавік 2021
zviazda.by
чэрвень 2016
"Информационно-аналитический портал союзного государства"
верасень 2015
"Нарачанская зара"
верасень 2014
травень 2014
травень 2013
красавік 2013
"Радыё Свабода"
сакавік 2013
ONT.BY
люты 2013
ONT.BY
cтудзень 2013
"Літаратура і мастацтва"
"Советская Белоруссия"
жнiвень 2012
"Минский курьер"
чэрвень 2009
"Советская Белоруссия"
верасень 2000
люты 1982
"Тэатральны Мінск"