Паўлінка (12+)
Янка Купала
сцэны са шляхоцкага жыцця
сцэны са шляхоцкага жыцця
Рэжысёр | Леў Літвінаў |
Мастак | Барыс Малкін |
Аранжыроўка музыкі Я.Цікоцкага | Уладзімір Кур'ян |
Прэм'ера – 23 траўня 1944 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
Simultaneous translation in English

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Спектакль ідзе на беларускай мове. У даты, пазначаныя ў рэпертуары, для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую або рускую мову.
Наяўнасць паслугі і мову перакладу на кожны асобны паказ удакладняйце на старонцы Афіша тэатра. Паслуга платная, аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.
Наяўнасць паслугі і мову перакладу на кожны асобны паказ удакладняйце на старонцы Афіша тэатра. Паслуга платная, аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.
Ролі выконваюць:
-
ПаўлінкаМарта Голубева
-
ПаўлінкаКацярына Алейнікава
-
Сцяпан КрыніцкіАндрэй Кавальчук
-
Сцяпан КрыніцкіІгар Сігоў
-
АльжбетаАлена Сідарава
-
АльжбетаВольга Няфёдава
-
АльжбетаЗоя Белахвосцік
-
Пранцысь ПустарэвічМікалай Кучыц
-
Пранцысь ПустарэвічВіктар Манаеў
-
АгатаНаталля Качаткова
-
АгатаТамара Міронава
-
Адольф БыкоўскіПавел Харланчук-Южакоў
-
Адольф БыкоўскіАндрэй Дробыш
-
Якім СарокаМіхась Зуй
-
Якім СарокаПавел Астравух
-
ВядучыМарыя Захарэвіч
-
ВядучыТамара Нікалаева-Апіёк
-
ВядучыУладзімір Рагаўцоў
-
АдэляМарына Гардзіёнак
-
АдэляКацярына Яворская
-
ВінцусьДзмітрый Тумас
-
СуседкаЗінаіда Зубкова
-
Музыкі
-
Хлопцы
-
Дзяўчаты
Прэса:
чэрвень 2016
"Информационно-аналитический портал союзного государства"
верасень 2015
"Нарачанская зара"
верасень 2014
травень 2014
травень 2013
красавік 2013
"Радыё Свабода"
сакавік 2013
ONT.BY
люты 2013
ONT.BY
cтудзень 2013
"Літаратура і мастацтва"
"Советская Белоруссия"
жнiвень 2012
"Минский курьер"
чэрвень 2009
"Советская Белоруссия"
верасень 2000
люты 1982
"Тэатральны Мінск"