Сон у купальскую ноч (16+)

Уільям Шэкспір
Песні эльфаў
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Прыкатэнка
Сцэнаграфія і касцюмы Вольга Шаішмелашвілі
Кампазітар Іван Кушнір
Харэограф Дзмітрый Бяззубенка
Стварэнне відэакантэнту Глеб Куфцырын, Міхаіл Міцькоў
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Пераклад з англійскай мовы Алесь Разанаў
Прэм'ера – 7 верасня 2018
Працягласць – 2 гадзіны без антракту
У аснове спектакля ляжыць самая лірычная і самая пачуццёвая сюжэтная лінія п’есы “Сон у летнюю ноч” Уільяма Шэкспіра – гісторыя маладых афінян, якія ў начным лесе спрабуюць знайсці і выказаць сваю жарсць. Тут закаханыя ўсе, а яшчэ ўсе маладыя, прыгожыя, тэмпераментныя і энергічныя. Гэты спектакль – аперацыя над лірычным пачуццём, а таксама спроба прэпараваць каханне і тое шматаблічча чалавечых пачуццяў, што спадарожнічае закаханасці. Міфалагічны свет п’есы Уільяма Шэкспіра на Купалаўскай сцэне становіцца яркім відовішчам, поўным дынамічнай музыкі, актыўнага руху, хараства маладых цел і галасоў. Гэта містэрыя адной ночы, у якой насычанасць эмоцый выяўляецца не толькі праз сілу акцёрскай гульні, але і з дапамогай разнастайных высокатэхналагічных медыярэсурсаў і эфектаў, адмыслова падабраных для рэалізацыі рэжысёрскай ідэі. Спецыяльна для пастаноўкі зменена і пашырана прастора галоўнай сцэны тэатра, такім чынам гледачы могуць прыняць непасрэдны ўдзел у аўтарскім даследаванні ўсёй раскошы адчуванняў закаханых герояў.

Прэса:

лiстапад 2018
верасень 2018
жнiвень 2018