Талерантнасць. Арыгінальная назва "Бог разні" (16+)


Ясміна Рэза
камедыя
Рэжысер-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія Руслан Вашкевіч
Касцюмы Алена Ігруша
Стварэнне відэакантэнту Сяргей Тарасюк
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Пераклад з французскай Уладзімір Лянкевіч
Прэм'ера – 27 красавіка 2018 года
Працягласць – 1 гадзіна 35 хвілін без антракту
Simultaneous translation in English
Найбліжэйшыя паказы
  • 19
    Студзеня
    19:00
    Нд
Ужо вядомая гледачам па спектаклі “АRT” выдатная французская пісьменніца і драматург Ясміна Рэза на гэты раз прагучыць на Купалаўскай сцэне ў камедыі “Талерантнасць” (арыгінальная назва "Бог разні"). Падзеі ў спектаклі Мікалая Пінігіна будуць разгортвацца паміж дзвюх сямейных пар у межах аднаго сучаснага ўтульнага пакоя, які неўзабаве ператворыцца амаль ў тэатр ваенных дзеяў. Абмеркаванне банальнай жыццёвай сітуацыі, звязанай з канфліктам дзяцей-падлеткаў, нечакана для саміх удзельнікаў, набудзе абсурдныя, брутальныя ноты і надзіва лёгка абудзіць у добрапрыстойных, адукаваных і талерантных “буржуа” дрымучыя інстынкты..

Спектакль ідзе на беларускай мове. У даты, пазначаныя ў рэпертуары, для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую або рускую мову.
Наяўнасць паслугі і мову перакладу на кожны асобны паказ
удакладняйце  на старонцы Афіша тэатра. Паслуга платная, аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.

Прэса:

травень 2018
красавік 2018

"Советская Белоруссия"

"Советская Белоруссия"

cтудзень 2018