"Легенды Купалаўскага". Да 100-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі Галіны Макаравай (12+)

16 студзеня 2020 года на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца культурнае мерапрыемства ў рамках праекта “Легенды Купалаўскага” – “Каралеў я не іграла”, прысвечанае стагоддзю з дня нараджэння народнай артысткі Галіны Макаравай.
У цёплай атмасферы ўтульнай Камернай сцэны збяруцца сябры, землякі, сваякі, госці з далёкай Амерыкі. Гледачы змогуць пабачыць дакументальныя кадры са спектакляў, кінафільмаў, з жыццёвай хронікі выдатнай артысткі, жыццярадаснага і чуллівага чалавека, майстра спорту па мотакросу і іншых відах спорту Галіны Макаравай.
Сваімі ўспамінамі пра Галіну Кліменцьеўну падзеляцца народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў і народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова.
Вядучы імпрэзы – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед. Рэжысёр-пастаноўшчык — Дзмітрый Цішко. Відэакантэнт – Іван Пінігін