Летні вечар ля каміна (12+)

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае новы музычны праект “Летні вечар ля каміна”.

У выкананні аркестра Купалаўскага тэатра прагучаць музычныя творы да спектакляў і класічныя кампазіцыі Агінскага, Монці, Шуберта, Паганіні, Бетховена, Шапэна і іншыя музычныя сюрпрызы.

Першы канцэрт адбудзецца 21 ліпеня ў 19.00 у Каміннай зале Купалаўскага тэатра.