Музычныя вечары ў Купалаўскім. Шэдэўры эпохі рамантызму (12+)

Найбліжэйшыя паказы
  • 25
    лістапада
    19:00
    Пн
UPD: Усе квіткі прададзеныя.
Лістападаўскі канцэрт з цыклу “Музычныя вечары ў Купалаўскім” пройдзе пад назвай “Шэдэўры эпохі рамантызму”. Гэтым разам ва ўтульнай Каміннай зале тэатра выступяць Таццяна Гаўрылава (сапрана), Ганна Голуб і Аляксей Пятроў (фартэпіяна ў чатыры рукі). Маладыя, але ўжо ўганараваныя лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў запоўняць імпрэзу фантастычнымі вобразамі славутых кампазітараў-рамантыкаў, пагатоў восеньскія вечары спрыяюць казачнаму настрою. Віхура свабодных пачуццяў, моцныя жарсці і характары, а таксама адухоўлены свет гаючай прыроды – рамантычная музыка ў сваіх найлепшых праявах.

У праграме вечара:
 
1) Рыхард Вагнер – Уверцюра да оперы “Лятучы Галандзец”
2) Франц Шуберт – “Лясны Цар”
3) Шарль Гуно – Балетныя сцэны “Вальпургіева ноч” з оперы “Фаўст”
4) Фелікс Мендэльсон – “Песня вядзьмарак” . ор.8, no.8
5) Антанін Дворжак – Арыя русалкі “Месяц мой, у далёкім паднябессі...”
6) Мадэст Мусаргскі –  “Ноч на Лысай гары”
7) Мадэст Мусаргскі – “Калыханка” з вакальнага цыклу “Песні і скокі смерці”
8) Сяргей Рахманінаў – “Сон” ор. 38, no.5
9) Поль Дзюка “Вучань Чарадзея”