Музычныя вечары ў Купалаўскім. Дзень маці (12+)

14 кастрычніка па ўсім свеце адзначаюць Дзень матулі. Гэта важны дзень для любога чалавека, бо самую першую пяшчоту і любоў ён атрымлівае ад маці. У гэты чароўны дзень у Купалаўскім тэатры адбудзецца трэцяя імпрэза "Музычных вечароў" з удзелам музыкаў нашага аркестру і купалаўцаў. Віктар Манаеў, Алег Гарбуз, Марыя Захарэвіч і Юлія Шпілеўская выканаюць для вас улюбёныя кампазіцыі, а дырэктар нашага тэатра Павел Латушка прачытае вершы.
Але і вас запрашаем узгадаць любімыя радкі - напрыканцы імпрэзы ў кожнага жадаючага будзе магчымасць прачытаць верш і тым самым зрабіць падарунак сваёй маці.
Музычную атмасферу створаць Генадзь Вішнякоў, Жанна Карпенка, Андрэй Сенажэнскі, Леанід Клунны і Юрый Хілавец. Мы ўпэўненыя, гэты вечар запомніцца надоўга. Прыходзьце разам са сваімі матулямі, гэта стане цудоўным падарункам да такога свята.