Першы (16+)
Рэжысёр-пастаноўшчык | Раман Падаляка |
Інсцэніроўка | Раман Падаляка, Міхась Зуй |
Мастачка | Таццяна Дзівакова |
Музыка | Андрэй Папкоў |
Музычнае афармленне | Юрась Бачкароў |

Дзяцінства -- дзівосны і загадкавы свет. Першае ўспрыманне навакольнага свету маленькім чалавекам стварае нябачную воку матрыцу, у якой мы існуем усё далейшае жыццё. Кожны дзень дзяцінства быў асаблівым. Кожная дробязь пераўтваралася ў нешта вельмі важнае, сакральнае.
Мы прызвычаіліся дзяліцца прыватнымі гісторыямі з сябрамі, з блізкімі людзьмі. Каманда спектакля “Першы”, вырашыла сабраць такія гісторыі і распавесці іх са сцэны -- пра першае каханне, першае сяброўства, першае расчараванне, першую здраду... Спектакль раскажа сваім гледачам гісторыі менавіта хлопчыкаў і дзяўчынак, якімі мы калісьці былі.
Купалаўскі тэатр упершыню звяртаецца да жанру “вербацім”. Прыняць удзел у стварэнні літаратурнай асновы для спектакля мелі магчымасць усе жадаючыя.