# Лiкбез_для_бацькоў: мультфільмы любяць усе!

01 кастрычніка
# Лiкбез_для_бацькоў: мультфільмы любяць усе!

# Лiкбез_для_бацькоў: мультфільмы любяць усе!

Лічбы статыстыкі дзіцячага траўматызму не могуць пакінуць абыякавым ні аднаго дарослага чалавека: ад знешніх прычын штогод гінуць больш за 100 дзяцей. Атручванні, дарожна-транспартныя здарэнні, праглынанне іншародных прадметаў, выпадзенне з вокнаў, пажары - гэта далёка не поўны пералік сітуацый, якія могуць прывесці да трагедыі. Пры гэтым дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту часцей за ўсё трапляюць у розныя НС.

Каб дапамагчы бацькам у пытаннях фарміравання ў дзіцяці культуры бяспекі жыццядзейнасці, мы працягваем рубрыку # Лікбез_для_бацькоў і сёння раскажам, што можна паглядзець бацькам і што паказаць дзецям на тэму бяспекі.

ГЛЯДЗІМ РАЗАМ
Такім чынам, як мы гаварылі раней - у дзяцей больш развітая наглядна-вобразная памяць. Дзеці лепш захоўваюць у ёй канкрэтныя звесткі (падзеі, асобы, прадметы, факты), чым вызначэнні і тлумачэнні. Таксама для лепшага запамінання аказваюць дапамогу эмоцыі - яркае першае ўражанне ад прапанаванай інфармацыі з'яўляецца гарантыяй поспеху. Падарыць мноства эмоцый і вобразаў здольныя мультфільмы, якія папулярныя ва ўсе часы, як сярод дзяцей, так і дарослых. У іх столькі радасці, дабрыні, любові і светлай энергіі, што хочацца глядзець іх не адрываючыся. Акрамя таго, яны даюць ежу для разважанняў і навучаюць.
Ратавальнікі і тут прыйшлі на дапамогу бацькам - для навучання дзяцей правілам бяспечных паводзін як нельга лепш падыходзіць мультсерыял ад МНС «Чароўная кніга". Яго героі - разумны Бабёр, неспакойная Птушачка і дапытлівы Заяц - займальна распавядаюць пра бяспеку, а Воўк, які ўвесь час трапляе ў розныя сітуацыі, на сваім прыкладзе паказвае маленькім гледачам, чаго рабіць нельга. Хочацца адзначыць, што ў мультсерыяле 21 серыя, у кожнай разглядаецца адна надзвычайная сітуацыя і ў даступнай форме даюцца правілы паводзін у НС, зразумець і запомніць якія дзіцяці будзе лёгка і цікава.
https://www.youtube.com/watch?v=G2_xQIraI-Q
Пасля прагляду не забывайце абмяркоўваць з дзіцем убачанае. І рабіць гэта лепш на працягу першых 15 хвілін пасля прагляду, інакш пятая частка інфармацыі будзе страчана. Задайце пытанні:
• У якую НС патрапілі героі мультфільма?
• Хто з герояў не ведаў правілы бяспекі?
• Хто дапамагаў героям правільна дзейнічаць у НС?
• Як правільна паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі (пры пажары, на прыродзе, на кухні, на вадаёме, на дзіцячай пляцоўцы)?
• Хто з герояў табе спадабаўся больш за ўсё і чаму?
Пасля прагляду папрасіце дзіцяці пераказаць убачанае. Гэта дапаможа замацаваць правілы і паспрыяе развіццю гаворкі. Таксама вы можаце разам зрабіць ілюстрацыю да сюжэту мультфільма.
А для дарослых на актуальную тэму дзіцячага траўматызму і гібелі ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый ратавальнікі падрыхтавалі сур'ёзныя відэафільмы: «Кошт імгнення», «Недзіцячыя гульні», «Не пакідайце дзяцей адных". Для маладых мам будуць карысныя СуперМама» ў двух частках для ўзросту 0-1 і 1-3гады.
https://www.youtube.com/watch?v=AUnzeJwJHsM&t=3s
https://www.youtube.com/watch?v=QOaRHdZYiRA
https://www.youtube.com/watch?v=1J11ORHskNk

Усе відэаматэрыялы можна паглядзець сайце МНС альбо на афіцыйным Youtube канале МНС.