19 ліпеня 2019 года пайшоў з жыцця Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў

19 Ліпеня
19 ліпеня 2019 года пайшоў з жыцця Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў

19 ліпеня 2019 года пайшоў з жыцця наш калега, сябар, натхняльнік, выкладчык і надзвычайнай моцы артыст Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы глыбока смуткуе ў сувязі са стратай выбітнага чалавека і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Развітанне з артыстам пройдзе 20 ліпеня з 11.00 да 13.00 на Галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра.
Пахаваюць артыста на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.

Аўгуст Мілаванаў (16.06.1937-19.07.2019) – акцёр, педагог, рэжысёр, народны артыст Беларусі (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Галерэя: