27 сакавіка адбудзецца творчая сустрэча з Генадзем Аўсяннікавым

22 Сакавіка
27 сакавіка адбудзецца творчая сустрэча з Генадзем Аўсяннікавым

Мы рыхтуем для Вас цэлы цыкл падзей, прысвечаных Дню тэатра (уважліва сачыце за аб’явамі), бо гэта сапраўдная радасць – святкаваць яго разам з нашымі гледачамі. 
Але пачаць вырашылі з цяжкай артылерыі і 27 сакавіка запрашаем на сустрэчу з Генадзем Сцяпанавічам Аўсяннікавым – легендай Купалаўскага тэатра, які неаднаразова засведчыў змену эпох на нашай сцэне і змену саміх нашых сценаў.

Генадзь Сцяпанавіч хітра пасміхаецца, гледзячы на нас і жыццё. Ён дакладна ведае нейкі сакрэт, а яго мудрасць і неверагодная самаіранічнасць заўжды прыходзяць купалаўцам на дапамогу.

Завітвайце да нас у сераду, распытаем пра мараходку, пра самы першы сезон, пра Цярэшку Калабка, Аўдзея, Мурашку, Шляхціца Завальню, Пранцыся Пустарэвіча і ўсіх яго Паўлінак, пра акуляры Генадзя Гарбука і меню забягалаўкі “Чорныя скалы”.

Трапіць на мерапрыемства можна па папярэдняй рэгістрацыіі і квітку на любы спектакль Купалаўскага ў красавіку.

Рэгістрацыя: https://forms.gle/ptabmuPvHNJ9Na3T8