6 верасня – 85 год са дня нараджэння Народнага артыста Беларусі Валянціна Белахвосціка

06 верасня
6 верасня – 85 год са дня нараджэння Народнага артыста Беларусі Валянціна Белахвосціка

Сёння, 6 верасня,  мы з удзячнасцю згадваем народнага артыста Беларусі Валянціна Белахвосціка, які нарадзіўся 85 гадоў таму ў вёсцы Багушэвічы на Бярэзіншчыне і стаў адметнай з’явай на нацыянальнай сцэне краіны. Адметнай, дзякуючы яскраваму таленту, моцнаму характару, а таксама таму, што ўвайшоў у шэрагі вядомай тэатральнай дынастыі: Глебаў-Белахвосцікі-Гарцуевы.   Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік – ужо трэцяе артыстычнае пакаленне Глебавых у Купалаўскім тэатры, а цудоўная Валянціна Гарцуева –чацвертае тэатральнае пакаленне. Фамільныя дынастыі  увогуле адметная з’ява ў любым майстэрстве і ў любой сферы. Такімі былі ў Купалаўскім артыстычныя дынастыі Уладамірскіх. Можна казаць і пра творчую дынастыю Станюты... Імі ганарыўся і ганарыцца і тэатр і горад.

Сярод лепшых спектакляў Валянціна Белахвосціка -- “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы (Сымон, Лявон, Незнаёмы). “Таблетку пад язык” А. Макаёнка (Каравай), “Чалавек з легенды” І. Ражкова і Я. Шабана (Арлоўскі), “Апошні шанс” В. Быкава (Зуеў), “Радавыя” А. Дударава (Дугін), “Князь Вітаўт” А.Дударава (Кейстут), “Касцюмер” Р.Харвуда (сэр Джон), ды іншыя.


Валянцін Белахвосцік шанаваў сям’ю, калегаў, тэатр, мову, прыроду, а гледачы любілі яркага, выразнага артыста з магутным голасам, энэргетыкай і глыбокімі вачыма. 


Згадаем словы пра артыста ягонай добрай знаёмай Таццяны Арловай: “..Тыя , каго ён любіў, былі за ім, як за каменным мурам. Сапраўдны сябар. З абвостраным пачуццём справядлівасці.

Галерэя: