Віншаванне Іллі Львовіча Кургана

13 чэрвеня
Віншаванне Іллі Львовіча Кургана

14. 06 а 16 гадзіне на Камернай сцэне адбудзецца ўрачыстае віншаванне Заслужанага артыста БССР прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іллі Львовіча Кургана з 90-гадовым юбілеем.

Ілля Львовіч Курган – легендарны дыктар беларускага радыё, прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладчык сцэнічнага вымаўлення, заслужаны артыст БССР, сябар Саюза тэатральных дзеячаў. Яго называюць “беларускім Левітанам” і “залатым голасам Беларусі”. З 1949 працаваў на Дзяржаўным радыё і прысвяціў гэтай працы 40 год.

Ілля Львовіч адзначыў юбілей 26 мая, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з гэтай нагоды ладзіць сустрэчу. Ласкава запрашаем студэнтаў, калег Іллі Львовіча, а таксама ўсіх ахвотных далучыцца да віншаванняў.

Фотаздымак Максіма Шуміліна